HomeНавіныЯкая адказнасць пагражае парушальнікам масачнага рэжыму

Якая адказнасць пагражае парушальнікам масачнага рэжыму

Як паведамляюць інфармагенцтвы, за невыкананне абавязкаў па выкарыстанні масак і захаванні сацыяльнай дыстанцыі пагражае штраф. Гаворка пра артыкул ст.17.5 «Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях». Яе дзеючая рэдакцыя прадугледжвае магчымасць прыцягнення грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне санітарных нормаў і правілаў. Санкцыя прадугледжвае накладанне штрафу: на фізічных асоб – у памеры да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 200 базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – да 500 базавых велічынь. Пакуль абяцана, што грамадзян будуць пераконваць, але потым могуць пачаць прыцягваць парушальнікаў да адказнасці. З 9 кастрычніка ў Беларусі ўвялі абавязковы масачны рэжым у грамадскіх месцах. Грамадзяне павінны насіць маскі і захоўваць дыстанцыю ў крамах, кафэ і рэстаранах, аб’ектах бытавога абслугоўвання, пры наведванні тэатраў, кінатэатраў, культурна-масавых мерапрыемстваў, стадыёнаў, прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, аптэк.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x