HomeНавіныЯпонскія горады адмаўляюцца ад прыёму алімпійцаў

Японскія горады адмаўляюцца ад прыёму алімпійцаў

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю агенцтва AFP, некалькі японскіх гарадоў адмаўляюцца ад планаў па размяшчэнні алімпійскіх каманд напярэдадні Гульняў у Токіо з-за дарагіх мер бяспекі ў сувязі з пандэміяй.

Усяго пагадненни аб прыёме спартсменаў і афіцыйных асоб Алімпіяды падпісалі больш за 500 муніцыпалітэтаў краіны. Аднак многія гарады адмаўляюцца ад размяшчэння алімпійцаў, паколькі жыхарам гэтых раёнаў прыйдзецца пазбягаць любых фізічных кантактаў, наведванняў школ і трэніровак на адкрытым паветры. Таксама адной з прычын адмовы муніцыпалітэтаў ад прыёму гасцей называюцца затраты на іх размяшчэнне, якія будуць пакрывацца з бюджэтаў гэтых гарадоў.

Алімпіяда ў Токіо пройдзе з 23 ліпеня па 8 жніўня.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x