Скрыпка, вырабленая ў 1714 годзе знакамітым італьянскім майстрам Антоніа Страдывары, будзе прададзена аўкцыённым домам Tarisio. Ён спецыялізуецца на смычковых і струнных інструментах. 9 чэрвеня за інструмент працы вялікага майстра плануюць атрымаць каля $20 млн. Перад аўкцыёнам скрыпка будзе выстаўлена на спецыяльных зачыненых паказах у Лондане, Берліне, Пекіне, Шанхаі, Ганконгу і Нью-Ёрку, піша gazeta.ru са спасылкай на The New York Times.