HomeНавіныЗ 1 чэрвеня ў Беларусі мяняюцца тарыфы на цеплазабеспячэнне, газ і электрычнасць

З 1 чэрвеня ў Беларусі мяняюцца тарыфы на цеплазабеспячэнне, газ і электрычнасць

У Беларусі з 1 чэрвеня скарэктуюць тарыфы на цеплазабеспячэнне, газ і электрычнасць, паведамляе партал камунальнай пісьменнасці насельніцтва.

Тарыфы на цеплазабеспячэнне, якія субсідзіруюцца, вырастуць з Br21,9245 да Br23,859 за 1 Гкал.

З 1 чэрвеня будзе ўстаноўлена адзіная цана на прыродны газ, які выкарыстоўваецца ў памяшканнях з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу. Так, для спажыўцоў, у чыіх дамах выкарыстоўваюцца газавыя катлы для ацяплення, устаноўлены адзін тарыф на ўвесь год – Br0,1977 за кубаметр. Пры спажыванні газу ад 3000 да 5500 куб.м за год тарыф складзе Br0,2570, а звыш 5500 куб.м – Br0,5688. Калі газавыя ацяпляльныя прыборы адсутнічаюць, будзе прымяняцца тарыф Br0,5417.

Электрычнасць па-ранейшаму будзе падлічвацца па розных тарыфах, і яны крыху павысяцца. Так, электрычная энергія пры ўмове яе выкарыстання для патрэб ацяплення, гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах з электрычнымі плітамі, не абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, пры адсутнасці асобнага (дадатковага) прыбора індывідуальнага ўліку будзе падлічвацца наступным чынам. Аднаставачны тарыф – Br0,1003. Дыферэнцыраваны тарыф – па двух часавых перыядах: мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) – Br0,0702, у астатні час сутак – Br0,1304 за 1 кВт.гадз.

Электрычная энергія для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, пры наяўнасці асобнага прыбора індывідуальнага ўліку – Br0,0433 за 1 кВт.гадз.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x