Як паведамляецца, “Тытунь-інвест” на 4-10 капеек павышае цэны на некаторыя віды цыгарэт LD, Monte Carlo, Camel, Winston, Richmond, Sobranie. З цыгарэт, якія ўвозяцца кампаніяй “Беларусьгандаль”, на 10–25 капеек падаражэюць некаторыя віды Richmond, Aroma Rich, Kiss. Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман” і “Інтэр Табака” кошты на сваю прадукцыю не паднімаюць. Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на тытунёвыя вырабы.