HomeНавіныЗ 1 студзеня 2022г. Беларусь уводзіць харчовае эмбарга на ўвоз шэрагу заходніх...

З 1 студзеня 2022г. Беларусь уводзіць харчовае эмбарга на ўвоз шэрагу заходніх тавараў

Беларусь уводзіць харчовае эмбарга на ўвоз шырокага пераліку заходніх тавараў з 1 студзеня 2022 года. Пра гэта са спасылкай на заяву прэс-службы ўрада паведамляе “Інтэрфакс-Захад”.

«Згодна з прынятым урадам рашэннем з 1 студзеня 2022 года ўводзіцца харчовае эмбарга ў дачыненні да шырокага пераліку тавараў, вырабленых у краінах, якія рэалізуюць дыскрымінацыйную палітыку і ажыццяўляюць недружалюбныя дзеянні ў дачыненні да нашай краіны», – гаворыцца ў каментарыі прэс-службы ўрада да пастановы Савета міністраў ад 6 снежня 2021 года №700 “Аб прымяненні спецыяльных мер адносна асобных відаў тавараў”.

У пераліку да пастановы 18 пазіцый, у іх ліку мяса буйной рагатай жывёлы, свініна, малако і малочная прадукцыя, акрамя спецыялізаванай з безлактознага малака, садавіна і арэхі, каўбасы, кандытарскія вырабы, агародніна.

Адзначаецца, што “адначасова будуць прыняты меры па забеспячэнні збалансаванасці на спажывецкім рынку, у тым ліку за кошт яго насычэння прадукцыяй айчыннай вытворчасці”.

У выпадку далейшых дэструктыўных дзеянняў у адносінах да Беларусі яна захоўвае за сабой права пашырыць пералік забароненых тавараў, падкрэслена ў каментарыі.

У мінулы чацвер ЕС абнародаваў пяты пакет персанальных санкцый па Беларусі, у які ўвайшлі 17 фізічных асоб і 11 арганізацый. Паралельна санкцыі ў адносінах да Беларусі пашырылі ЗША, Вялікабрытанія і Канада.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x