HomeНавіныЗ 10 мая на Кіпры адменяць каранцін

З 10 мая на Кіпры адменяць каранцін

Як паведамляе ТАСС, улады Рэспублікі Кіпр з 10 мая адменяць строгі каранцінны рэжым, аднак людзям на востраве для таго, каб патрапіць у любыя грамадскія памяшканнb, спатрэбіцца так званы спецыяльны пропуск-сведчанне, што чалавек не з’яўляецца распаўсюднікам COVID-19.

Такую ролю могуць выканаць сведчанне аб адмоўным выніку малекулярнага ПЦР-тэсту на каранавірус, пройдзенага на працягу апошніх 72 гадзін, або дакументы, якія пацвярджаюць, што чалавек альбо прышчапіўся хоць бы адной дозай вакцыны не пазней чым тры тыдні таму, альбо перанёс хваробу на працягу апошніх шасці месяцаў, што стварае верагоднасць наяўнасці ў яго антыцелаў. Пропуск не спатрэбіцца тым, хто будзе наведваць муніцыпальныя рынкі, цырульні і салоны прыгажосці, збірацца групамі колькасцю не больш за 10 чалавек у грамадскіх месцах на адкрытым паветры, у тым ліку ў парках, скверах, на пляжах, берагах вадасховішчаў і ў зонах для пікніка.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x