HomeНавіныЗ 14 мая пачнецца адпраўка новага папаўнення ў войска

З 14 мая пачнецца адпраўка новага папаўнення ў войска

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства абароны, ва Узброеных Сілах ўшаноўваюць ваеннаслужачых тэрміновай службы, якіх звальняюць у запас. У вайсковых часцях і злучэннях праходзяць урачыстыя мітынгі. А ў ваенных камісарыятах завяршаецца медыцынскае абследаванне прызыўнікоў, праходзяць пасяджэнні прызыўных камісій, у працэсе якіх прымаюцца рашэнні аб месцы службы будучых салдат. Асаблівасцю чарговага прызыву з’яўляецца тое, што на службу ў рэзерве будуць прызваны студэнты беларускіх ВНУ сельскагаспадарчага профілю, якія выказалі жаданне яе прайсці. Адпраўка ў войскі новага папаўнення пачнецца з 14 мая. Ваенную прысягу навабранцы Узброеных Сіл прымуць 12 чэрвеня.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x