Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Італіі Марыё Драгі. Для ўсіх краін-членаў Еўрасаюза фармат дакумента будзе адзіным. Пашпарт вакцынацыі будзе афармляцца добраахвотна, але пры яго адсутнасці трэба будзе выконваць умовы краіны, у якую грамадзянін захоча ўехаць. Сама Італія ўвяла нацыянальны «зялёны пропуск», які запрацуе ў другой палове мая. У дакуменце будуць паказаныя імя ўладальніка і інфармацыя пра тое, хварэў ён каранавірусам, ці рабіў ПЦР-тэст на COVID-19 і прышчэпку. А вось у ЗША пакуль не вырашылі, ці будуць ўводзіць пашпарты вакцынацыі, так як яны могуць пагоршыць няроўнасць. Пра гэта заявіў міністр ўнутранай бяспекі краіны Алехандра Майоркас, перадаеCNN.