HomeНавіныЗ 15 студзеня "Белавія" аднаўляе рэйсы ў Алматы

З 15 студзеня “Белавія” аднаўляе рэйсы ў Алматы

“Белавія” з 15 студзеня аднаўляе выкананне рэйсаў у Алматы, паведамляецца на сайце авіякампаніі.

Авіякампанія з 15 студзеня аднаўляе палёты ў Алматы з вылетам з Мінска па 3 і 6 днях, а з Алматы – па 4 і 7 днях. “У сувязі з дзеяннем каменданцкай гадзіны ў Алматы рэйсы Мінск – Алматы – Мінск 15(16) і 19(20) студзеня будуць выкананы па змененым раскладзе (час для ўсіх аэрапортаў указаны мясцовы): вылет з Мінска ў 23.55, прыбыццё ў Алматы ў 09.10 – вылет з Алматы ў 11.00, прыбыццё ў Мінск у 12.10”, – гаворыцца ў паведамленні.

“Авіякампанія ўважліва сочыць за падзеямі ў Казахстане, якія могуць аказаць негатыўны ўплыў на бяспеку палётаў. Рэгулярныя рэйсы ў пункты Казахстана будуць выконвацца толькі па ўзгадненні з Дэпартаментам па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і толькі пры безумоўным забеспячэнні бяспекі палётаў», – адзначаюць у кампаніі.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x