Беларусь з 18 лістапада спыніць нядаўна адноўленыя пастаўкі электраэнергіі ва Украіну, інфармуе “Інтэрфакс-Захад” са спасылкай на Мінэнерга Беларусі.
“Пастаўкі электраэнергіі ва Украіну будуць спыненыя з 18 лістапада ў адпаведнасці з устаноўленым парадкам узаемадзеяння ў рамках кантрактных адносін”, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.
“Магчымасць далейшага ажыццяўлення паставак электраэнергіі ва Украіну будзе разглядацца беларускім бокам з улікам тэхнічных магчымасцяў”, – адзначаецца ў паведамленні.