Як піша ТАСС са спасылкай на Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ), з 24 лютага па 1 мая Украіну пакінулі 5 539 184 чалавекі. За апошнія двое сутак у суседнія краіны прыбылі 70555 бежанцаў.
Паводле звестак УВКБ, у Расію за названы тэрмін прыбыў 656 381 бежанец, у Польшчу – 3 056 826, у Румынію – 825 874, у Венгрыю – 530 157.