HomeНавіныЗ-за марозу ДАІ рэкамендуе ўладальнікам дызельных аўтамабіляў адкласці паездкі

З-за марозу ДАІ рэкамендуе ўладальнікам дызельных аўтамабіляў адкласці паездкі

Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу аўтамабілістаў на цяжкасці ў эксплуатацыі дызельных транспартных сродкаў у моцны мароз. Пра гэта паведамляе УДАІ УУС Мінаблвыканкама.

Па звестках сіноптыкаў, у начны час чакаецца паніжэнне тэмпературы паветра да 17-19 градусаў, на дарогах захаваецца галалёдзіца.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртае ўвагу аўтаўладальнікаў дызельнага транспарту, што ў моцны мароз ёсць рызыка адмовы рухавіка ў дарозе. ДАІ рэкамендуе ў такое надвор’е па магчымасці адкласці паездкі. Калі ж у дарозе ўзнікла няспраўнасць, вы не можаце яе ўхіліць, звяртайцеся на лінію 102. Бліжэйшы нарад дарожна-патрульнай службы ДАІ дапаможа вам.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x