Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла пісьмовае папярэджанне рэдакцыі радыёпраграмы “Рускае радыё”. Ведамства адзначыла, што былі парушаны патрабаванні артыкулаў 14 і 29 закона “Аб сродках масавай інфармацыі”. Пра гэта паведамляюць СМІ.
Гэтыя артыкулы закона датычацца перарэгістрацыя сродкаў масавай інфармацыі і статусу заснавальніка СМІ. ТАА “Рэдакцыя радыёпраграмы “Рускае радыё” прадпісана ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку не пазней за 15 чэрвеня гэтага года ліквідаваць дапушчаныя парушэнні, адзначылі ў Мінінфарме Беларусі.