HomeНавіныЗа сотні тысяч кіламетраў ад Зямлі. Астраномы сфатаграфавалі тэлескоп James Webb

За сотні тысяч кіламетраў ад Зямлі. Астраномы сфатаграфавалі тэлескоп James Webb

Рабатызаваная сістэма наземных тэлескопаў Virtual Telescope Project у Рыме здолела сфатаграфаваць касмічны тэлескоп James Webb у той момант, калі ён дасягнуў пункта свайго прызначэння ў кропцы Лагранжа L2 сістэмы Зямля-Сонца, піша gazeta.ru.

Кропка гэтая знаходзіцца прыкладна ў 1, 4 млн км ад Зямлі. Пра гэта гаворыцца ў заяве менеджара праекту Джанлука Масі.

“Наш аўтаматычны тэлескоп адсочваў бачны рух касмічнага тэлескопа James Webb, які адзначаны ў цэнтры здымка”, – заявіў Масі.

Выданне адзначае, што James Webb на фатаграфіі бачны як малюсенькая белая плямка. Выява атрымана з дапамогай 17-цалевага тэлескопа PlaneWave на пяцімінутнай экспазіцыі.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x