За выхадныя ў Беларусь прыбылі 707 грамадзян Украіны, 702 з якіх – транзітам праз краіны ЕС. Пра гэта паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Так, з 6.00 6 мая па 6.00 10 мая ў Беларусь праехалі 707 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу – 5, транзітам праз Польшчу – 581, праз Літву – 98, Латвію – 23.