Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 51 раёне Беларусі, паведамляе сайт Міністэрства лясной гаспадаркі.
У Мінскай вобласці наведванне лясоў абмежавана ў 20 раёнах, у Гродзенскай вобласці абмежаваны для наведвання 15 раёнаў, Гомельскай – 11, Брэсцкай – 3, Магілёўскай – 2. Віцебскай вобласці ў спісе забарон і абмежаванняў няма.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы.