Сёння ў інтэрв’ю пра жаночы бізнэс агляд кулінарнай студыі Рататуй ў Жодзіна. Для адных прыгатаванне ежы – звычайная справа, штодзённасць, у якой, здавалася б, няма нічога цікавага. Але калі звычайная справа трапляе ў ўмелыя рукі, то цуды непазбежныя! І вось ужо кухонная руціна становіцца цікавым бізнэсам з зусім незвычайнымі ідэямі і творчым падыходам.