Жыхары сталіцы КНР пачалі затарвацца ежай, баючыся агульнагарадскога каранціну. Улады Кітая аб’явілі пра пачатак масавых тэсціраванняў на каранавірус у раёне Чаоян, за якім, магчыма, па аналогіі з шанхайскім сцэнарам, рушыць услед лакдаўн. Пра гэта піша The Guardian.
Афіцыйныя асобы, піша Bloomberg, папярэдзілі пра рост новых выпадкаў інфіцыравання. Афіцыйны прадстаўнік гарадскога ўрада Пекіна Сюй Хэцзянь раней заявіў, што бягучая ўспышка з’яўляецца “складанай і схаванай”, паабяцаўшы прыняць далейшыя меры для прадухілення распаўсюджвання віруса.