Як паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на «Мінсктранс», з 9 мая зменіцца расклад руху аўтобусаў па маршруце Мінск – Вільнюс. Штодзённыя рэйсы з адпраўленнем з Мінска ў 14:20, а з Вільнюса а 18:30 часова выконвацца не будуць. Пры гэтым будзе арганізавана перавозка пасажыраў па панядзелках, аўторках і нядзелях з адпраўленнем з Мінска ў 01:50, а з Вільнюса – ў 9:00.