Намеснік міністра абароны ЗША Кэтлін Хікс пацвердзіла падтрымку Злучанымі Штатамі саюзнікаў па НАТА на ўсходнім флангу альянсу і яго супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам, паведаміў Пентагон.
Хікс у віртуальным рэжыме выступіла ў чацвер на сустрэчы ў Румыніі міністраў абароны “Бухарэсцкай дзявяткі”: Румыніі, Польшчы, Балгарыі, Чэхіі, Эстоніі, Венгрыі, Латвіі, Літвы і Славакіі. Сустрэча была ініцыяваная сумесна Румыніяй і Польшчай.
Яна падкрэсліла, што “абаронныя ініцыятывы ЕС павінны заставацца ўзгодненымі, узаемна ўмацоўваць адна адну і быць сумяшчальнымі з НАТА і даступнымі для НАТА”, зазначаецца ў паведамленні.