Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс у парламент законапраект аб падаўжэнні ваеннага становішча ў краіне, піша ТАСС.
Дакумент зарэгістраваны і перададзены на разгляд кіраўніцтву Рады.
Прэзідэнт таксама ўнёс у парламент праект закона аб прадаўжэнні ў краіне ўсеагульнай мабілізацыі. Ваеннае становішча на ўсёй тэрыторыі Украіны ўведзена 24 лютага. Падаўжалі яго двойчы.