Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў на электронную петыцыю аб стварэнні візавага рэжыму для расіян, апублікаваную 11 лютага. Ён даручыў прэм’ер-міністру краіны Дзянісу Шмыгалю разгледзець гэтае пытанне, піша Коммерсантъ.
«На фоне поўнамаштабнай расійскай агрэсіі ўзнятае пытанне важнае і надзённае, таму неабходнасць узмацнення рэжыму кантролю за ўездам грамадзян РФ на тэрыторыю Украіны падтрымліваю», – гаворыцца ў дакуменце.
Аўтар дакумента – Мазура Мікіта Віктаравіч. Яго прапанову на сённяшні дзень падтрымалі амаль 27 тыс. чалавек.
У пачатку лютага Вярхоўная рада забараніла ўезд расійскім грамадзянам ва Украіну. 24 лютага, з пачатку канфлікту, Украіна разарвала дыпламатычныя зносіны з Расіяй.