HomeНавіныЗяленскі супраць замарожвання канфлікту з Расіяй

Зяленскі супраць замарожвання канфлікту з Расіяй

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі выказаўся супраць замарожвання канфлікту з Расіяй, інфармуе “Інтэрфакс-Украіна”.

Выступаючы ў аўторак увечары на Wall Street Journal CEO Council Summit, ён, кажучы пра магчымае спыненне агню, сказаў, што «гэта не азначае, што расійскія войскі будуць стаяць, дзе знаходзяцца зараз. Гэта замарожаны канфлікт. Мы не пойдзем на замарожаны канфлікт».

Ён назваў Мінскія дамоўленасці такімі, якія і прывялі да замарожанага канфлікту. «Я супраць, такога дакумента дакладна не будзе. Мы не выходзілі з “Мінску”, з яго выйшла 24 лютага Расія. Яны выйшлі і больш у такое балота Украіна дакладна не пойдзе».

Разам з тым, паводле слоў Зяленскага, ён не бачыць жадання РФ дабіцца спынення агню.

bydobryhttps://bydobry.com
Главный редактор
Subscribe
Notify of
guest
0 комментариев
Inline Feedbacks
View all comments

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Would love your thoughts, please comment.x
()
x