Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі асабіста гатовы сустрэцца і паразмаўляць з Уладзімірам Пуціным. Без пасрэднікаў і на ўмовах дыялогу.
Пра гэта Зяленскі заявіў у інтэрв’ю італьянскаму тэлеканалу Rai 1.
Паводле слоў прэзідэнта Украіны, пытанне пра магчымасць перагавораў пры гэтым ускладняецца штодзень.
«Цяпер грамадства настроена не пазітыўна да гэтага. Я, як прэзідэнт, гатовы размаўляць з Пуціным, але толькі з ім, без пасрэднікаў і на ўмовах дыялогу, а не ультыматумаў», – падкрэсліў Зяленскі.