Главная страницаКорни и истокиМарым, мроім, аддаемся летуценням.Вучымся думаць па-беларуску.

Марым, мроім, аддаемся летуценням.Вучымся думаць па-беларуску.

Працягваем у “Ладным перакладзе” разам пазбаўляцца рускіх калькаў, якія заселі ў нашых галавах! І сёння мы будзем марыць, мроіць і аддавацца летуценням. Дарэчы, а чаму ў беларуской мове словы “мара” і “марны”(дарэмны, нікчэмны) маюць адзін корань? Магчыма, таму што яны паходзяць ад імені паганскай багіні жыцця і смерці Мары?.. Ёсць пра што задумацца філосафам😄 Мроя – гэта “грёза” па-руску. А слова “летуценне” ўвогуле адпаведніка ў рускай не мае. Толькі беларусы дакладна ведаюць, што гэта значыць: нешта хай і несур’ёзнае, але вельмі прыемнае. А цяпер выпрабаванне для Гугла. Дадзім яму словазлучэнне – “летуценная мара”… І ён яго перакладае – “мечты сбываются”! Ну зусім жа няправільна! А калі так: “летуценная мроя”?.. – “Мечтательная мечта”. Каментароў тут няма… Не па зубах яму беларуская мова.

bydobryhttps://bydobry.by
Главный редактор
Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x
()
x