Главная страницаDriveНацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў: Міжнародная выстава мастакоў на самаізаляцыі DRAWN TOGETHER+

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў: Міжнародная выстава мастакоў на самаізаляцыі DRAWN TOGETHER+

Сёння шукаем радасці жыцця ў сучасным мастацве. Запрашаем на міжнародную выставу мастакоў на самаізаляцыі “Ongoing Conversation. Chapter IV. Drawn Together+”. На беларускай мове яна называецца “Злучаныя разам”.

Як адзначылі стваральнікі выставы: “Праз мастацтва мы адчуваем еднасць. У гэты складаны час важна быць разам, каб захаваць нашу культуру – нашу сутнасць”.

Многія краіны зараз працягваюць лакдаун, людзі знаходзяцца на вымушанай самаізаляцыі, некаторыя працуюць з дому. Сучасныя псіхолагі кажуць, што мы атрымалі значны рэсурс – час. І гэта выстава пра тое, як накіроўваць яго у творчасць. Яна і пра нашы эмоцыі: роспач, сум, страх, і, разам з тым, пра надзею, пра новае, пра радаснае. Давайце знаеміцца з работамі! Дарэчы, у выставе “Drawn Together+” у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў бяруць удзел мастакі з Аўстраліі, Бельгіі, Ганконгу, Ганы, Германіі, ЗША, Іарданіі, Ірану, Малайзіі, Марока, Мексікі, Непалу, Нігерыі, Нідэрландаў, Карэі, Польшчы, Расіі, Турцыі, Францыі, Чылі, Швейцарыі і Японіі і, канешне, Беларусі. Праект стаў магчымым дзякуючы мэйл-арту – гэта мастацкі рух, у аснове якога перасылка твораў невялікага памеру па пошце.

Подписаться
Уведомить о
guest
0 комментариев
Межтекстовые Отзывы
Посмотреть все комментарии

ПОПУЛЯРНОЕ

0
Оставьте комментарий! Напишите, что думаете по поводу статьи.x
()
x