Працягваем нашую вандроўку па вёсцы Раванічы, якая знаходзіцца прыблізна ў дзевяці дзясятках кіламетраў ад беларускай сталіцы непадалёку ад горада Чэрвень. Тыдзень таму вы даведаліся пра татарскія карані першых уладальнікаў гэтага населенага пункта, пра род Гаштольдаў, пра Антонія Слатвінсага, які пабудаваў тут касцёл святога Антонія Падуанскага, руіны якога і дагэтуль знаходзяцца на мясцовых могілках. Ну а сёння вы даведаецеся пра палац Слатвінскіх у Раванічах, рэшткі якога дайшлі да нашага часу, пра экзатычную расліну, плады якой пару стагоддзяў таму паэтычна называлі яблыкамі кахання, а таксама пра тое, што ж звязвае гэты населены пункт з творчасцю Пушкіна.